Вы праглядаеце суполку [info]kryuskiduch

Папярэднія 10

02 Снж 2009

Litwin

[info]nicolaev

Gente Lithuani natione Albarutheni, альбо Як можна быць літвінам?

Аляксей Дзермант «Як можна быць літвінам?»

Славяне versus балты
Русіны versus літвіны
Беларусы versus літвіны
Усведамленне Літвы
Літоўская традыцыя
Метафара Iмперыі

«…Нашую традыцыю немагчыма ўявіць без балцка-паганскага і літоўска-каталіцкага складнікаў… Апрача таго, падкрэслім, што наўпростае дачыненне да балцкай, літоўскай спадчыны маюць не толькі беларусы-каталікі ды літоўскія палякі, але і нашчадкі сярэднявечных русінаў — праваслаўныя беларусы… Збянтэжанасць перад рознымі варыянтамі літоўскіх праектаў выклікае найперш адзін прынцыповы момант: “для ідэолагаў і носьбітаў гэтых праектаў панятак “ліцьвін” даўно адасобіўся ад “беларускай прапіскі”, ператварыўшыся ў альтэрнатыўны беларускаму нацыянальны (з прэтэнзіямі на этнічны) праект". Далейшая засцярога грунтуецца на адчуванні небяспекі гэткай літоўскасці для Беларусі як канстанты, якая мусіла б мець агульнапрынятую нацыянальную метатэорыю. Але мы не будзем дэтальна абмяркоўваць гэтыя ідылічныя варыянты “грамадскай дамовы”, а паспрабуем акрэсліць ім альтэрнатыву ў варунках рэальнай “вайны ідэяў” ды засяродзім увагу на тым, каму і чым літоўшчына гэтак муляе вока…»

Абмеркаваньне ў блозе аўтара…

26 Врс 2008

[info]kostas14

Жыцьцё і сьмерць мітаў: Крыўя

Крыўя (Крывія) – старажытны аўтэнтычны назоў дняпроўска-дзьвінскага краю, абшар, населены крывічамі – найбуйнейшым протабеларускім племем. Гэта -- нацыянальны этнонім, альтэрнатыўны Беларусі.
Крыўя – таксама тутэйшая Сьвятая зямля, спрадвечны сакральны архетып нашай краіны.
Крыўя – гэта міт пра “залаты век” нашага этнасу. Гэта -- вельмі прыгожы і велічны міт, які лучыць сучасную Беларусь зь яе пачаткамі.

22 Врс 2008

[info]kostas14

Дзень балцкага адзінства


На Дзень балцкага адзінства
пачаў працу сайт Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя”. З гэтае нагоды варта падняць ўвечары кубачак піва. Kails!

13 Ліп 2008

Oborona Kraeva

[info]krewa

Радкі з мінулага...

Уладзiмiр Жылка (1900 - 1933)

Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела
Адважных ды харобрых ваякоў!
I ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Усяслава,
Грунвальдскi з немцам бой!
I боек даўнi цяг з Масквой!

Пад знак Лiтоўскае Пагонi -
Абараняць краiны гонi,
Народ забраны вызваляць,
Iсцi к святлу, святлом палаць –
Спяшайся той, хто к волi рвецца,
Ў кiм беларуса сэрца б’ецца!
Збiрайцесь – ўсе, як бы адзiн, -
Арлы радзiмых пушч, нiзiн!

Не плач, не плач па сыну, мацi, -
Сягоння сорам быць у хаце,
Бо ўзнят за волю грозны меч,
Бо хутка будзе злая сеч,
Няхай i ён, юнак адважны,
Iдзе туды дзе б’ецца кажны
За волю новую без слёз,
За лепшы Бацькаўшчыны лёс.

Пад штандар кожны здатны, гожы,
Досць нас наезнiкам варожым
Трымаць ў прыгоне, беднаце,
Смяяцца нашай цемнаце,

Багацце краю нiшчыць, пляжыць –
Чужынцу годзе намi княжыць
I карыстацца з нашых плеч!…
Мы к волi йдзем – з дарогi прэч!…

1920 год

ПАЎСТАНЬ НАРОД

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Я.Купалы

Паўстань, народ! Прачнiся, Беларусе!
Зiрнi на Бацькаўшчыну, на сябе!
Зiрнi, як вораг хату i зямлю раструсiў,
Як твой навала злыдняў скарб грабе!

Паўстань, народ! Для будучынi шчасьце
Ты строй, каб пут ня строiў больш сусед;
Ня дай ты ў гэты грозны час прапасьцi --
Прапашчых не пацешыць шчасьцем сьвет.

Сваю магутнасьць пакажы ты сьвету,
Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.
Паўстань, народ!.. З крывi i сьлёз клiч гэты...
Цябе чакае Мацi-Беларусь!

ПАЎСТАНЦКАЯ ПЕСЬНЯ (1863)

Музыка і словы народныя

Лётае арол лёгкакрылы
Пад хмарамi i туманамi.
Йдзе наш змагар Кастусь Калiноўскi
Сьцежкамi, лясамi.

Лётае арол шызакрылы
Пад цёмнымi хмарамi.
Йдзе наш Кастусь, змагар наш народны
Зь сябрамi змагарамi.

Шыкуйцеся ж, варожыя каты,
Шалёныя ваўкалакi.
Йдзе беларус, змагар Калiноўскi
Сьцежкамi, лясамi.



ПРЫСЯГА

(Беларусь! Наша мацi-краiна)

Музыка М.Шчаглова-Куліковіча
Словы Н.Арсеньневай

Беларусь, наша мацi-краiна,
Ты з нас моцных зрабiла людзей.
Не загiнулi мы, i ня згiнем,
Пакуль ты нас наперад вядзеш.

Не загiнулi мы, i ня згiнем,
Пакуль ты нас наперад вядзеш.

Пастаiм за Цябе, як асiлкi,
Нашы сэрцы палаюць агнём,
Дружна, моцна за лёс Твой расьцьвiлы
Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.

Дружна, моцна за лёс Твой расьцьвiлы
Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.

Не шкада нам жыцьця маладога,
Не шкада нам гарачай крывi,
Абы толькi праменнай дарогай
Крочыў горда народ наш жывы.

Абы толькi праменнай дарогай
Крочыў горда народ наш жывы.

Прысягаем Табе мы сягоньня,
Што пакуль хоць адзiн з нас жыве
Нашай слаўнай крывiцкай Пагонi,
Мы ня зганьбiм, мы ўславiм яе.

Нашай слаўнай крывiцкай Пагонi,
Мы ня зганьбiм, мы ўславiм яе.

МАРШ "РАЗЬВIТАНЬНЕ"

Музыка Н.Іванова
Словы У.Лойкі

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.

Iду ад вас апошнi раз
Пад знакам слаўнае Пагонi.

За волю ў бой жыцьцё заве,
Мае змагарныя дарогi.
Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Купальскай кветкi не сарве
Нiхто ў душы мне без трывогi.

Я сам пайду за край, народ
Упорна песьняй роднай, звонкай,
Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Пад буру жудкiх непагод,
Мяне што мучаць i старонку.

Мо лягу дзесьцi я ў далi
Пад небам хмарным цi сьсiнелым, --
Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Паўстануць тысячы зь зямлi
Пад сьцягам бел-чырвона-белым!

Бывай, мой родны кут i зьвяз!
Бывайце вы, лугi i гонi!
Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад сьцягам слаўнае Пагонi!

Хай бачу ў лучнасьцi я вас,
Пад сьцягам слаўнае Пагонi!

РОДНЫ КРАЙ

Музыка Э.Зубковіч
Словы Н.Арсеньневай

Родны край, з тваiх парогаў
Мы даўно ужо зыйшлi,
Ды у сьвеце сiнь разлогаў
Сьнiм тваю, твае палi.

Родны край, мы верым, знаем,
Сонца зноў табе зазьзяе,
Ах, калi наш будзеш ты,
Ясны, вольны, залаты.

Родны край, хай чужанiцы
Сяньня топчуць твой прастор,
Хай гарыць твая зямлiца
Скрозь налiтая тугой, --

Родны край, мы верым, знаем,
Сонца зноў табе зазьзяе,
Зноў вiтаць нас будзеш ты,
Ясны, вольны, залаты.


Мы -- бойкая моладзь

Мы -- бойкая моладзь, арлы маладыя,
За намі йдзе доля братоў.
Ў душах нашых шчырых ідэі сьвятыя,
А ў жылах крывіцкая кроў!
Ў душах нашых шчырых ідэі сьвятыя,
А ў жылах крывіцкая кроў!
А лепшую долю мы, моладзь, здабудзем,
Хаця-б было трэба ахвяр,
Хаця-б было трэба вялікіх натугаў,
Хаця-б класьць жыцьцё на алтар.
Ня боймася бураў, віхураў, марозаў,
Мы -- дзеці працоўнай сям'і.
Ня боймася злыдняў ані іх пагрозаў --
І так калісь ляжам ў зямлі.
Няхай нас ня страшаць ні голад, ні холад --
Да гэтага, брат, прывыкай!
Вучыся, працуй і змагайся, як волат,
Братом ты сваім памагай.
Гартуй сваю волю, і нэрвы, і цела,
І дух свой народны ўзмацняй,
Каб мог ты заўсёды рашуча і сьмела
Вясьці да свабоды свой край.
Каб мог ты заўсёды рашуча і сьмела
Вясьці да свабоды свой край.


Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе — во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
(с) кіраўнік СБМ Mixась Ганько (словы Гімну Саюзу Беларускае Моладзі, заснаванага ў 1943 г.)


ШТОДЗЁННАЯ «МАЛІТВА»
жаўнера Беларускай Краёвай Абароны, урачыста сьпяваная раніцай перад пад'ёмам сьцягу:

Беларусь, наша маці краіна,
Ты з нас моцных зрабіла людзей -
Не загінулі мы і не згінем
Пакуль ты нас наперад вядзеш.

Прысягаем табе мы сягоньня:
Што пакуль хоць адзін з нас жыве,
Нашай слаўнай літоўскай Пагоні
Мы не зганьбім, мы ўславім яе!

10 Ліп 2008

дп

[info]kabierac

(бяз тэмы)

Спачатку яны прыйшлі за камуністамі, але я не казаў нічога, таму што ня быў камуністам.
Потым яны прыйшлі за габрэямі, але я прамаўчаў, бо ня быў габрэям.
Потым яны прыйшлі за сябрамі прафсаюза, але я ня быў сябрам прафсаюза і не сказаў нічога.
Потым прыйшлі за каталікамі, але я, будучы пратэстантам, зноў прамаўчаў.
...Калі яны прыйшлі за мной - за мяне ўжо не было каму заступіцца.
М. Німёллер

вы можаце проста ўзяць юзэрпік.

UPD. Чаму мы гэта робім?
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18225
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18213
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18232

17 Тра 2008

Oborona Kraeva

[info]krewa

З літаратурных архіваў Супраціву

Мы — вольная моладзь
Ніхто нас ніколі ня зможа прымусіць
Пакорна стагнаць пад маскоўскай пятой.
Мы — вольная моладзь, сыны Беларусі,
Усіх узьняла нас нянавісьць на бой!
У грозных атаках крывіцкіх калёнаў
За працаю дружнай, і ноччу, і днём
Мы помнім заўсёды, што вораг шалёны
Імкнецца надзець Беларусі ярмо.
І крочачы ў першых радах на змаганьне,
У баях здабываючы вольнасьць і лёс,
Клянёмся адпомсціць за крыўды і раны,
Што дзікі маскаль Беларусі нанёс.
Ні зьдзекам, ні кроўю злачынцы ня змогуць
Згасіць наш сьвяты і бязьлітасны гнеў.
Гарыць ён, пакуль бальшавіцкую погань
Дачыста са сьвету мы ўсю не сатрэм!

Уладзімер Шундрык, 194?

16 Тра 2008

[info]kostas14

прамова Вацлава Ластоўскага ў Жэневе

Панурыя часы агiднага рабства сялян у сваiх паноў мiнулi. Цяпер па'дзiночных людзей не выводзяць бы статак на рынкi i не выстаўляюць на продаж.
Але i цяпер, у нашы часы, iснуюць перажыткi старога рабства. У нашы часы iснуюць народы iмперыялiстычныя, якiя маюць пад сабой, пад сваiм панаваннем, народы, iмi падбiтыя. Гэтыя народы займаюць у iмпэрыялiстычных дзяржавах месца даўных рабоў.
Iх iмпэрыялiстычныя народы адны ў адных купляюць i прадаюць, заваёвываюць i дзеляць.... )

11 Тра 2008

[info]kostas14

ВАЦЛАЎ ЛАСТОУСКІ

Вялікая колькасьць твораў Власта

[info]kostas14

ВАЦЛАЎ ЛАСТОУСКІ

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ КАЖНАМУ БЕЛАРУСУ

06 Стд 2008

дп

[info]kabierac

10 і 14

Папярэднія 10